У Гомелі раздавалі „Народную Волю”



1000 асобнікаў газеты „Народная Воля” за 15 хвілінаў раздалі наведнікам аднаго гомельскага гіпермаркета праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны.

6e95966102252323075094561f8ffa4b1b40addfa539385697pimgpsh_fullsize_distr

Фота facebook.com/leonid.sudalenko

У кожным нумары распаўсюджанай партыі незалежнага выдання быў спецыяльны дадатак на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі.

Паводле Анатоля Паплаўнага, акцыя прайшла паспяхова і без канфліктных сітуацый:

– Крытычных заўваг не было, хто хацеў, той браў, хто не хацеў проста абыходзіў. Большасць гэтай газеты была ўзята, адзінкі проста адмаўляліся. Людзі хочуць незалежнай інфармацыі не толькі па пытанні смяротнага пакарання, яна ўвогуле запатрабаваная.

Распаўсюд асобнікаў газеты „Народная Воля” ў Гомелі адбываўся ў межах праваабарончай кампаніі „Тыдзень супраць смяротнага пакарання”.

Беларуске Радыё Рацыя, Гомель