У Гомелі ўпершыню адбудзецца фэст для цяжарных



У Гомелі ўпершыню адбудзецца фестываль для цяжарных жанчын. Мерапрыемства пад назвай „Мама для мамы” будзе ладзіцца ў абласным цэнтры 18 чэрвеня. У праграме мерапрыемства – семінары-трэнінгі па правільным дыханні на родах, грудным кармленні, партнёрстве ў родах. А таксама кансультацыі з медыкамі і акушэрамі, чайныя цырымоніі і і майстар-класы па рукадзеллі і ўроках стылю.

Фэст для цяжарных жанчын „Мама для мамы” працягнецца з 11 да 17 гадзін 18 чэрвеня. Уваход на мерапрыемства – вольны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота katolik-gomel.by