У Гомелі ўшанавалі памяць Міхаіла Цімашэнкі



Гомельскія дэмакратычныя актывісты ўшанавалі памяць свайго калегі Міхаіла Цімашэнкі, якому споўнілася б 24-га лістапада 85 гадоў. Сябры і родныя аднаго з ветэранаў дэмакратычнага руху на Гомельшчыне ўсклалі вянкі і кветкі на магілу паплечніка, пахаванага ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёна. Грамадскі дзеяч Уладзімір Кацора ўзгадвае, што Міхаіл Цімашэнка нават у савецкія часы не баяўся змагацца за справядлівасць.

 – Міхась Арсенцьевіч змагаўся з камуністычнай савецкай сістэмай. Пісаў пісьмы ў ЦК. Ваяваў за справядлівасць. І вось калі ў 80-ым годзе прыйшоў час, калі Хрушчовым быў абвешчаны камунізм. Міхась Арсенцьевіч, мабыць будучы чалавекам не наіўным, напісаў публічнае пісьмо ў ЦК КПСС з пытаннем: а дзе ж той камунізм? У той час было мала людзей, якія аб гэтым нават на кухні казалі. А тут чалавек публічна сказаў. Пасля меў праблемы з КДБ.

Міхаіла Цімашэнкі не стала ў жніўні 2015 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота by.prava-by.info