У інтэрнэце з’явілася відэа беларускага браневіка „Volat”



У інтэрнэце з’явілася відэа айчыннага бронеаўтамабіля, распрацаванага на Менскім заводзе колавых цягачоў. Карыстальнік Livejournal Safaniuk апублікаваў ролік у сваім блогу.

Новы бронеаўтамабіль мае цалкам незалежную двухрычажную спружынную падвеску, якая добра „глытае” ямы і выбоіны. Мяркуючы па абрысах, на кадрах — макетны ўзор бронемашыны, які праходзіць тэставанне. Падрабязнасцяў пра новы бронеаўтамабіль прадпрыемства не выдае.

На МЗКЦ ужо выпускаецца спецыяльная браніраваная машына „Ліс-ПМ”. Яна разлічана на перавозку да 10 чалавек па дарогах ўсіх катэгорый, развівае хуткасць да 120 км/г і мае запас ходу парадку 900 км.

У 2015 годзе на штогадовым парадзе ў гонар Дня Перамогі былі паказаны браневікі „Ліс-ПМ”, узброеныя 12,7-мм кулямётам НСВ і 30-мм гранатамётам АГ-17.

tut.by