У Івянецкім Польскім доме – распродаж



Былы Польскі дом да 2010 года выкарыстоўваўся гарпасялковай грамадскім аддзяленнем Саюза палякаў выключна для культурна-асветніцкай дзейнасці, захавання і вывучэння польскай мовы, а таксама ўмацавання беларуска-польскай дружбы.

Да пачатку 2010 года Польскі дом у Івянцы, пад кіраўніцтвам шырока вядомай і ўсімі паважанай Тэрэзы Собаль, атрымаў шырокую папулярнасць у мясцовага насельніцтва. Заслужанае прызнанне атрымалі дзіцячыя і дарослыя фальклорныя калектывы. Больш за сто дзяцей пастаянна і бясплатна займаліся вывучэннем польскай мовы.

Насельніцтва Івянца складае прыкладна каля 5 тысяч чалавек. Ніякіх рэальных нацыянальных праблем у польскай меншасці ў Беларусі не існавала і тым больш у Івянцы.

Варта адзначыць, што ў самабытным гарадскім паселішчы Івянец гутарковай мовай, як і для пераважнай большасці польскай меншасці краіны, з’яўлялася беларуская мова. Афіцыйныя ўлады вялі адкрытую вайну з польскай меншасцю на ўсіх узроўнях і ва ўсіх кутках Беларусі.

Пасля арганізаванага КДБ скандальнага пагрому 2010 і наступнай гвалтоўнай зменай кіраўніцтва грамадскага аддзялення і захопу будынка супрацоўнікамі МУС, насельніцтва пасёлка было агаломшана вераломствам уладаў. У выніку пагрому 2010 года былі здзейснены арышты актывістаў, а ў дачыненні да Тэрэзы Собаль ужытыя рэпрэсіі, якія істотна адбіліся на яе здароўе.

Арышты невінаватых, горыч і расчараванне рэжымам у жыхароў Івянца, дзе заўсёды мірна і гарманічна ўжываліся прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, не прайшлі да цяперашняга часу.

Беларускае Радыё Рацыя