У Казлоўшчыне закрылі ліцэй



Казлоўшчынскага сельскагаспадарчага ліцэю Дзятлаўскага раёна ўжо не існуе. Як сказалі мясцовыя жыхары, на днях яго поўнасцю ліквідавалі, застаўся толькі галоўны корпус ліцэя і розныя іншыя пабудовы, якія яму належалі.

З сакавіка жыхары Дзятлаўшчыны змагаліся за свой адзіны сельскагаспадарчы ліцэй у раёне, прасілі яго не ліквідаваць. Пісалі ліст прэзідэнту, пад якім паставілі подпісы больш за 200 чалавек, наладжвалі сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, з намеснікамі Гарадзенскага аблвыканкама з просьбай пакінуць гэту навучальную ўстанову, дзе юнакі і дзяўчаты атрымлівалі спецыяльнасць кіроўцы і зваршчыка, дзе дзейнічалі розныя дадатковыя курсы. У ліцэі вучыліся не толькі юнакі і дзяўчаты з Дзятлаўшчыны, але з суседніх раёнаў. Але да просьбы людзей не прыслухаліся і ліцэй у Казлоўшчыне ліквідавалі.

Сельскагаспадарчы ліцэй у Казлоўшчыне быў адкрыты ў 1971 годзе. Спачатку гэта было СПТВ-15, потым — ПТВ-191. З таго часу прайшло 45 гадоў. Але свой 45-гадовы юбілей сельскагаспадарчая навучальная ўстанова на Дзятлаўшчыне сустрэць ужо не змагла.

IMG_0332

IMG_0333

IMG_0334

IMG_0335

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлаўскі раён

Фота аўтара