У Кіеве адбылася прэзентацыя кнігі Надзеі Саўчанка



У Кіеве адбылася прэзентацыя кнігі Надзеі Саўчанка. Як паведамляюць выдаўцы, украінская лётчыца напісала яе ў расейскай турме падчас сваёй галадоўкі. Кніга мае загаловак  «Моцнае імя «Надзея».

Нагадаем, што ўкраінскую лётчыцу і народную дэпутатку абвінавачваюць нібыта ў забойстве расійскіх журналістаў пад Луганскам. Цяпер яе справу разглядае Данецкі гарадскі суд у Растоўскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя