У Кіеве ўсталявалі помнік беларусам, што загінулі ва Украіне



У Кіеве на вуліцы Беларускай, 22 усталявалі помнік загінулым беларусам.

пб12

Ушанаваная памяць Міхася Жызнеўскага, які загінуў на вуліцы Інстытуцкай падчас рэвалюцыі 2014-га году, Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнкі, якія загінулі на Данбасе, абараняючы Украіну. Аўтарам праекта помніка з’яўляецца мастак, які сам страціў сына на вайне ў Данбасе.

пб3

На помніку акрамя сімволікі змешчаныя прозвішчы загінулых беларусаў ды вершы Алеся Чаркашына.

пб4

Спадарыня Гальчэнка расказала, што ініцыятыва стварэння помніка беларусам у Ківе сыходзіла ад яе. Грошы яны збіралы сярод знаёмых ды калег.

пб2

„Віталік і Алесь мае сябры, можна сказаць, пабрацімы. Нас звязваюць агульныя прыгоды, шмат гадзін весялосці, абстрэлы, вайна, валанцёрства. Іх гібель вялізная і незаменная для мяне страта. Усе гэтыя помнікі і ўзнагароды – спроба аддаць належнае іх адвазе і гераічнасці”, – адзначыла актывістка.

пб10

Міхаіл Жызнеўскі – адзін з першых людзей, забітых падчас Еўрамайдану ў Кіеве. Віталь Ціліжэнка і Алесь Чаркашын загінулі на Данбасе ў жніўні 2015 года, ваюючы за Украіну.

пб1

пб6

Беларускае Радыё Рацыя

Фота khanasv.blogspot.com,