У Кіеве знойдзены мёртвым журналіст Аляксандр Шчацінін



Вядомага журналіста, заснавальніка расейскага інфармацыйнага агенцтва „Новый Регион” Аляксандра Шчацініна знайшлі з прастрэленай галавой у яго кватэры сябры, паведаміў „Киев Оперативный”.

Шчацінін быў знойдзены мёртвым у ноч на 28 жніўня ў Кіеве ў доме па вуліцы Канстанцінаўскай. Журналіст загінуў у свой дзень нараджэння. Калі да яго прыйшлі сябры з віншаваннем – яны знайшлі яго на балконе – Шчацінін сядзеў на крэсле з агнястрэльнай ранай, пісталет ляжаў пад крэслам. Справу пакуль разглядаюць як самазабойства, паколькі аднаму з блізкіх сяброў Шчацінін нібыта адправіў элетронны ліст з інфармацыяй пра намер скончыць жыццё самагубствам.

Аляксандр Шчацінін – ведамы расейскі блогер, які быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам  інфармацыйнага агенцтва „Новый Регион”. У лютым 2014-га ён абвесціў пра свой зыход з РИА (Российского Информационного Агентства), у якім працаваў ажно 17 гадоў. Тады ён вытлумачыў свой учынак ціскам на расейскія рэдакцыі з боку ўладаў Расеі.

Ва Украіне Шчацінін жыў з 2005 году. Пасля пачатку расейскай акупацыйнай агрэсіі папрасіў пра ўкраінскае грамадзянства, меў украінскі пашпарт і быў прапісаны ў Кіеве, стаў сябрам Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны.

У сваіх інтэрв’ю Шчацінін адкрыта называў Уладзіміра Пуціна сваім асабістым ворагам.

Беларускае Радыё Рацыя