У Кобрыне выпадкова знеслі помнік Сувораву



У Кобрыне 17 верасня кіроўца грузавіка выпадкова знёс бюст расейскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву, усталяваны перад уваходам у Кобрынскі ваенна-гістарычны музей. Пра гэта ў Facebook паведаміў мясцовы актывіст аргкамітэта «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Віктар Гарбачэўскі.

«Сёння ў Кобрыне шляхам небяспечнага і дакладнага манеўравання знішчаны помнік кату Беларусі – Сувораву. Ура! Так значна лепш. Дзякуй кіроўцу Берасцейскага мясакамбіната», – адзначыў ён.

1

2

Усяго ў Кобрыне ў часы СССР было ўстаноўлена два бюсты і адзін помнік Сувораву ў поўны рост.