У Косаве ўшанавалі памяць Тадэвуша Касцюшкі



270 гадоў таму нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША – Тадэвуш Касцюшка. У Косаве, што на Берасцейшчыне, сёння адбыліся ўрачыстасці з удзелам прадстаўнікоў улады, а таксама ўдзельнікаў з Берасця, Бярозы, Баранавічаў, Кобрына, Івацэвічаў, замежных гасцей і дыпламатаў ЗША, Польшчы, Украіны, Расеі.

IMG_3274

Спачатку ўдзельнікі імпрэзы ўсклалі кветкі да  валуна з барэльефам Касцюшкі, затым святкаванне працягнулася ў музеі. Кажа часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд:

– Мне вельмі спадабалася тое, што было прадстаўлена ў музеі. Мы шануем Касцюшку – гэта сапраўдны лідар, чалавек, які змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай краіны.

Міхал Хабрас: 

Касцюшка – гэта чалавек, які нас аб’ядноўвае, які сапраўды з’яўляецца нацыянальным героем і для палякаў, і для беларусаў.

Аляксандар Мілінкевіч, Рух “За свабоду”:

Беларускі пантэон вельмі багаты, але людзі мала пра гэта ведаюць. І таму ў іх так мала духа.

У канцы замежныя госці і дыпламаты ўручылі дырэктару музея падарункі. Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд прывёз для музея вялікі фотаздымак помніка Тадэвушу Касцюшку ў Вашынгтоне, які ўсталяваны побач з Белым домам.

Беларускае Радыё Рацыя