У Курапатах зладзілі талаку



У Курапатах чысцілі лес і вешалі шпакоўні. Талаку зладзіла гісторыка-асветніцкае абʼяднанне “Вяртанне памяці”. За ўрочышчам апошнія 20 гадоў глядзяць толькі актывісты і неабыякавыя грамадзяне. Адзінае, што зрабіла дзяржава для Курапатаў, – плакат “Беражыце лес” з вавёркай. Таксама тэхніка і рабочыя былі заўважныя ва ўрочышчы перад прыездам туды ў мінулым месяцы міністра замежных спраў Польшчы – Вітальда Вашчыкоўскага.

Курапаты – гэта месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Беларускае Радыё Рацыя