У Лагойскім раёне ў возеры патанулі два чалавекі



У вёсцы Завішына Лагойскага раёна ў возеры патанулі два чалавекі, у тым ліку дзіця.

Як паведамляе прэс-служба Менскага абласнога ўпраўлення МНС, інфармацыя пра здарэнне паступіла 10 жніўня ў 20.37.

Да прыбыцця ратавальнікаў цела аднаго з загінулых — мужчыны 1951 года нараджэння — дасталі з вады мясцовыя жыхары.

Супрацоўнікі МНС выратавалі хлопчыка 2007 года нараджэння, які знаходзіўся ў вадзе, і дасталі з возера цела дзяўчынкі 2004 года нараджэння. Дзеці — навучэнцы ДУА „Завішынскі ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Лагойскага раёна”.

Абставіны трагедыі высвятляюцца.