У Лідзе прайшоў піўны фестываль



Другі фестываль хмелю, соладу і вады быў прыўрочаны да 140-ой гадавіны Лідскага бровара, якая прыпадае ў гэтым годзе. Пасмакаваць «Лідскага піва» і паслухаць беларускія гурты прыязджалі з Менска, Гомеля, Наваградку, Маладэчна, Гародні і іншых гарадоў Беларусі. Упершыню фестываль меў інтэрактыўны характар і быў разлічаны, што шляхам галасавання ўдзельнікі будуць самі выбіраць выступоўцаў для малой сцэны, гульні, рамёствы і ежу. Музыкаў і забавы хапіла, аднак велізарныя чэргі па ежу і піва сталі для многіх абуральнымі.

– Фестываль вельмі добры, але надта доўгія чэргі.

– Чэргі жахлівыя. Вельмі гэта не падабаецца.

– Кілбасак не хапіла.

– Нічога няма. Але фестываль добры: шмат людзей, прыемная атмасфера, усе весяляцца.

– Міліцыі нават мала. Я думаю, яна тут увогуле непатрэбная: людзі самастойна і адказна бавяць час. Усё выдатна.

На галоўнай сцэне сёлета выступалі такія гурты, як «Neuro Dubel», «TRUBETSKOY», «Zdob si Zdub» і «БІ-2». Як і планавалася, мерапрыемства сабрала каля 10 тысяч чалавек з усёй Беларусі.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Еўлампій Цукарны