У «Лясным» гучала родная мова



Апошняя змена дзяцей у школьным аздараўленчым лагеры «Лясны» Слонімскага раёна шчыра вітала ў сябе ў гасцях літаратара, гісторыка і краязнаўцу Сяргея Чыгрына, а таксама барда і журналіста Зміцера Бартосіка. На сустрэчу прыйшлі каля 200 школьнікаў, педагогі і выхавацелі.

Сустрэчу адкрыў Сяргей Чыгрын, які распавёў пра гісторыю беларускай кнігі, адказаў на пытанні школьнікаў. А потым госць «Ляснога» правёў некалькі літаратурна-краязнаўчых конкурсаў сярод дзяцей. Аказалася, што вучні 5-7 класаў з беларускіх пісьменнікаў ведаюць найбольш Якуба Коласа, Янку Купалу, Максіма Багдановіча, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча. Спрачаліся ўсе разам на веданне беларускіх гарадоў і рэк, азёраў і крыніц.

А Зміцер Бартосік конкурсы аздабляў песнямі са свайго рэпертуару, якія дзеткі ўспрымалі шчыра і весела.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара