У Магілёве паставяць помнік чэкістам



У абласным цэнтры вырашылі ўвекавечыць славу чэкістаў.

Як распавяла начальнік упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі гарадскога выканкама Іна Караткевіч, з такой ініцыятывай выступіла ўпраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці.

Помнік ўсталююць на вуліцы Піянерскай каля будынка КДБ. Гэтая задума з’явілася каля года таму. Увасобіў ідэю ў жыццё скульптар Карней Аляксееў. Знешні выгляд помніка пакуль трымаюць у таямніцы. Вядома, што помнік адлюструе адразу тры пакаленні чэкістаў.

Мемарыяльны аб’ект адкрыюць 18-га снежня.

mycity.by