У Магілёве ў начным клубе шукалі бомбу



17 лістапада ў 3.24 ночы ў Магілёве з начнога клуба эвакуявалі 40 чалавек. Як паведамляе прэс-служба МУС, невядомы патэлефанаваў па тэлефоне „101” і паведаміў пра закладзенае ў будынку выбуховае прыстасаванне. Аднак у клубе нічога падазронага не знайшлі.

Праваахоўнікі аператыўна высветлілі, што тэлефонны тэрарыст — гэта 42-гадовы мясцовы жыхар, яго затрымалі. Падчас тэлефанавання ён быў у стане алкагольнага ап’янення. Распачатая крымінальная справа.

Адзначым, што за суткі да гэтага ў Магілёве з кавярні „Мікс” і бліжэйшых будынкаў эвакуявалі 80 чалавек. Адна з наведвальніц забыла там свой чамадан. Сапёры нічога падазронага не знайшлі.