У Маладэчне затрыманы актывіст Павал Сяргей



14 траўня за ўдзел у пікеце супраць будаўніцтва свінакомплексаў у Маладэчне быў затрыманы актывіст Павел Сяргей.  Пра гэта паведамляе сайт цэнтру «Вясна» са спасылкай на праваабаронцу Алеся Капуцкага. Падрабязнасці высвятляюцца. Раней, 12 траўня, у Маладэчне ўжо праходзіў пікет супраць будаўніцтва двух вялікіх свінакомплексаў. Ён завяршыўся складаннем пратаколаў на яго ўдзельнікаў.

maladechna-piket-2016-05-12

Пікет у Маладэчне 12 траўня

Пазней да пікету далучыліся і актывісты грамадзянскай экалагічнай ініцыятывы “Кошт жыцця”, у якую ўваходзіць і Павел Сяргей.