У Маладэчне заснавалі клуб імя Андрэя Цікоты



У Маладэчне распачаў дзейнасць патрыятычны адукацыйны клуб імя Андрэя Цікоты. Культурніцкая супольнасць, заснаваная пад эгідай “Маладога Фронту”, узяла імя рэпрэсаванага ў 20-м стагоддзі грэка-каталіцкага святара.

Як адзначае палітык і актывіст Зміцер Дашкевіч, ідэя патрыятычнага адукацыйнага клуба нарадзілася ў верасні мінулага году:

– Усё ж такі гэта не простая задача – пачынаць ініцыятывы на рэгіёнах. Калі проста была б мэта – правесці адзін раз нейкае паседжанне – то гэта яшчэ больш менш можна рэалізаваць. Усё ж такі задача – стварыць такія пляцоўкі, якія каардынавалі б антыімперскую дзейнасць, займаліся б самавыхаваннем, патрыятызацый, і стала дзейнічалі б.

Дашкевіч дадае, што на сённяшні дзень існуюць ужо тры такія клубы. Аб’яднанні паўсталі ў Менску, Бабруйску ды Маладэчне. За кароткі час існавання ініцыятыва ў Маладэчне аб’яднала блізу 20-ці чалавек. Паседжанні маюць адбывацца не радзей чым раз у месяц.

Беларускае Радыё Рацыя