У Маскве эвакуатаршчыкі зрабілі з аўтамабіля беларуса металалом



Маскоўскія эвакуатаршчыкі забралі машыну беларусаў і адвезлі яе на штрафстаянку.

Калі за аўтамабілем прыехалі гаспадары, іх чакала толькі груда металалому. Прычым, як высветлілася пазней, кампенсаваць шкоду пацярпелым ніхто не збіраецца.

Андрэй Васільеў прыехаў у Маскву разам з жонкай у госці да сваякоў. Так захапіўся фатаграфаваннем сталіцы, што не заўважыў, як яго іншамарку, прыпаркаваную не па правілах, забраў эвакуатар. Але гэта паўбяды, бо сапраўдны жах пачаўся тады, калі беларус прыйшоў забіраць свой аўтамабіль са штрафстаянкі.

Кіроўца эвакуатара не паставіў упоры пад свой грузавік, і страла пагрузчыка ўпала на аўтамабіль кліента. На стаянцы лічаць, што нічога асаблівага не адбылося.

Праваабаронцы запэўніваюць, што па ўсёй краіне службы эвакуацыі клапоцяцца пра захаванасць машын кліентаў у апошнюю чаргу.

Нічога канкрэтнага пра кампенсацыю, выплаты, пра выбачэнні не гавораць. Верагодна, беларусу давядзецца яшчэ не раз наведаць сваіх сваякоў у Маскве, каб дабіцца справядлівасці.

ren.tv