У Маскве невядомыя ў масках спалілі сцяг Украіны



Інцыдэнт адбыўся ў самым цэнтры расейскай сталіцы на старым Арбаце.

Днём 11 сакавіка невядомыя ў масках сарвалі сцяг з культурнага цэнтра Украіны ў Маскве і спалілі яго.

Таксама вандалы запэцкалі фасад фарбай, перадаеа Українська правда.

Адзін з мінакоў параіў невядомаму, які падпальваў сцяг, зняць маску, калі ён „смелы такі” і назваў яго „смярдзючым сабакам”.

Пры гэтым ахоўнік не ўмешваўся ў тое, што адбывалася.