У Маскве рабаўнік банка забіты падчас штурму



У Маскве невядомы мужчына захапіў закладнікаў у банку на вуліцы Першамайскай. Каля 21-й гадзіны паводле менскага часу мужчына зайшоў у аддзяленне банка і запатрабаваў выдаць яму грошы, а затым узяў у закладнікі супрацоўнікаў Маскоўскага крэдытнага банка. Ён патрабаваў буйную суму грошай і пагражаў выбухам, піша тут.by

2 Пасля таго, як супрацоўнік банка націснуў «трывожную кнопку», нападнік забарыкадаваўся з некалькімі закладнікамі ў аддзяленні банка. Пасля перамоў атрымалася вызваліць усіх закладнікаў, але ўнутры будынка засталася касір.

Каля 22.40 у ГУ МУС Масквы паведамілі, што чалавек, які захапіў закладнікаў, забіты байцамі СОБР падчас штурму. У будынку банка працуюць выбухатэхнікі, у захопніка ў руках знаходзіцца прадмет, падобны на выбуховае прыстасаванне.

1

Адзначаецца, што налётчык быў ліквідаваны пры спробе прывесці ў дзеянне самаробнае выбуховае прыстасаванне, паведамляе ТАСС са спасылкай на сталічнае ГУ МУС. Налётчык, як адзначылі ў паліцыі, патрабаваў выдаць яму 4,7 мільёна расійскіх рублёў (каля 73 тысяч даляраў) і 13 тысяч еўра.

Фота: Арцём Сізоў / «Газета.Ru»