У Менску абмеркавалі праблему алкагалізацыі насельніцтва



Алкагалізм з’яўляецца адной з найбольшых праблем беларускага грамадства – мяркуе Ганна Канапацкая.

2016-11-17_vajtovich_alkahol6

Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў зрабіла адпаведную заяву падчас круглага стала “Праблема алкагалізацыі насельніцтва. Абмеркаванне прапановаў зменаў заканадаўства”.

Павдоле афіцыйнай статыстыкі, ў Беларусі спажываюць 9,05 літраў алкаголю на душу насельніцтва. Сусветная арганізацыя здароўя лічыць, што ровень у 8 літраў небяспечны.

“Прыемна здзівіла прысутнасць на сустрэчы прадстаўнікоў уладаў,” – гаворыць Ганна Канапацкая:

– Не чакалі, але вельмі прыемна іх бачыць, бо мы адкрытыя да супрацы. Калі я  пачала сваю дзейнасць дэпутата, то казала, што мы будзем адкрытыя да супрацы і максімальна набліжаныя да людзей. І, безумоўна, мы гатовыя ўзнімаць тыя праблемы, якія сёння хвалююць  беларусаў.

“У лібералаў ёсць свае думкі аб рашэнні гэтай праблемы, але алкагалізм – гэта праблема,” – адзначыла Ганна Канапацкая.

Удзел у круглым стале ўзялі як прадстаўнікі апазіцыі, так і афіыйных структур. Прамаўлялі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, працы, гандлю, а таксама прадстаўнікі Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў.

Абмеркаванне праблемаў алкагольнай залежнасці было ініцыявана прадстанікамі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск