У Менску адбыўся круглы стол па праблемах атамнай энергетыкі



Астравецкая АЭС пагражае будучыні Беларусі. Такое меркаванне агучылі падчас круглага стала па праблемах атамнай энергетыкі, у якім узялі ўдзел эксперты, прадстаўнікі палітычных партый і журналісты. 

“Трэба зрабіць усё магчымае, каб будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі было спынена”, – кажа дэпутат парламенту Ганна Канапацкая.

– Аб’яднаная грамадзянская партыя працую ў шчыльным супрацоўніцтве з “зялёнымі” і мы спрабуем падрыхтаваць у Палаце прадстаўнікоў парламенцкія слуханні па пытанню будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Мы будзем спадзявацца на тое, што сённяшні круглы стол – гэта першая цаглінка ў гэтую працу. Мы разумеем, што гэта няпроста, але гэта не немагчыма.

Удзельнікі круглага стала сышліся на думцы, што трэба аб’яднаць высілкі як беларускага грамадства, так і міжнароднай супольнасці, каб прымусіць кіраўніцтва краіны спыніць будаўніцтва атамнай станцыі.

Падкрэсліваецца, што гэтае будаўніцтва мае не эканамічную, а палітычную матывацыю.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя