У Менску адкрылася выстава „Белагра-2015″



У сталіцы запрацавала выстава, на якой сабраліся аграрыі з 23 краін свету.

1_vis

У безумоўнай большасці сваю прадукцыю, натуральна, прадстаўляюць беларускія кампаніі. Тут і сельскагаспадарчая тэхніка, і дамашнія жывёлы, і прадукты харчавання, якія можна прадэгуставаць абсалютна бясплатна. Выстава працягнецца да 6 чэрвеня.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара