У Менску „БМВ” збіў на прыпынку пешахода, мужчына загінуў



Упраўленне Следчага камітэта па Менску ўстанаўлівае акалічнасці ДТЗ, якое здарылася 20 верасня прыблізна ў 6.00.

bmv160920-ug5ic

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Аляксей Клімовіч, на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Згодна з папярэднімі звесткамі, атрыманымі падчас агляду, устаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля „БМВ”, рухаючыся па вуліцы Кальварыйскай у напрамку вуліцы Скрыганава, выехаў за межы праезнай часткі дарогі на прыпынак „Гусоўскага”, дзе здзейсніў наезд на пешахода 1961 года нараджэння. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння.

У дачыненні да вадзіцеля распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 317 КК. Упраўленне СК па Менску ўстанаўлівае відавочцаў здарэння.