Пікет супраць адпісак



Каля 20 грамадзянаў, якія пацярпелі ад беззаконня судоў і пракуратуры, спрабавалі трапіць на прыём да кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Супрацоўнікі адміністарцыі паабяцалі праінфармаваць яе кіраўніка пра просьбу грамадзянаў аб сустрэчы. Аднак, як распавяла юрыст і праваабаронца Тамары Сяргей, гэта не было зроблена, таму што кіраўніка адміністрацыі быццам не было на месцы. І тады грамадзяне пайшлі на плошчу Свабоды, каб публічна выказаць свае патрабаванні і правялі там пікетаванне.

Тамара Сяргей: Мы прыйшлі сюды, на плошчу Свабоды, каб усім паказаць, што хочам адстаяць свае правы. Кіраўнік дзяржавы за ўвесь час свайго кіравання не зрабіў нічога, каб выконвалася наша канстытуцыйнае права на адказы чыноўнікаў на нашы скаргі ў дзяржаўныя органы. У тым ліку ў суд і пракуратуру. Падкрэсліваю, людзям патрэбны не адпіскі, а адказы па сутнасці скаргаў. Тут, на плошчы, сабраліся тыя, па кім моцна пракаціўся рэпрэсіўны судовы каток, хто патрапіў пад несправядлівы пераслед. Яны самі, ці іх дзеці, якія адбываюць пакаранні ў калоніях. І людзі патрабуюць выканання Канстытуцыі. Нам не патрэбныя правы толькі на паперы, як у нашай краіне. Нам патрэбны правы ў рэальным жыцці.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Валянціна Каваленка з Бабруйска, чый сын, па яе перакананню, быў незаконна асуджаны: Нашыя патрабаванні да чыноўнікаў – даць адказы на пытанні, якія пастаўлены ў наглядных скаргах нашага сына і яго адваката. І больш нічога. Толькі адказы павінны быць абгрунтаванымі, а не адпіскамі…

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Валянціна Каваленка

Яе муж, Аляксандр Каваленка, кажа, што як раз з абгрунтаванасцю адказаў вялікія праблемы. На кантрэтныя пытанні ідуць адпіскі. „Нашага сына прызналі вінаватым у забойстве. Але мы ставім пытанне, і адкажыце па сутнасці – якім чынам мой сын мог збіць пацярпелага, калі экспертыза ўказвае, што ён быў ізбіты за суткі да смерці. І такіх пытанняў у справе, абсурдных пытанняў, больш 15-ці. Але суды на ўсіх узроўнях адмаўляюцца адказаць. Мы неаднаразова звярталіся да дэпутатаў. Спачатку дэпутаты, выслухаўшы нас, выяўлялі жаданне прыняць удзел у гэтай справе. Але, сутыкнуўшыся з судовым самавольствам, адразу казалі – „мая хата з краю”, „гэта не наша справа, мы законатворцы” і так далей”. Упартая барацьба за сына абярнулася бядой і для самаго Аляксандра Каваленкі. „Мне аднойчы пазванілі да хаты і сказалі, калі ты не заткнёшся і будзеш „рыць” справу і далей, то сядзеш побач з сынам. Хутка мяне абвінавацілі ў продажы наркотыкаў, і далі 9 год зняволення. 4 разы змяняўся прысуд. Спачатку 9 год, потым зменшылі – 8. Потым – 7. Потым – 5. У канцы канцоў мяне выпусцілі на свабоду, праз 3 гады і 2 месяцам адсідкі. І ў рэшце рэшт Вярхоўны Суд зняў з мяне ўсе абвінавачванні”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Любоў Санкевіч

Любоў Санкевіч: Я следавала заклікам прэзідэнта і берагла дзяржуласнасць на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў у Бабруйску. За гэта ў 2001 годзе мяне звальняюць з працы. Я 14 год хаділа па інстанцыях, каб атрымаць адказы на свае пытанні. Незаконнасць майго звальнення пацверджана 3-я пракурорскімі пратэстамі. Адзін з абласной пракуратуры і два Генеральнай пракуратуры…

 Тамара Сяргей: Мы звярталіся да кіраўніка дзяржавы з 2007 года ўжо 41 раз. Ні разу ён нас не выслухаў, ні разу не даў адказ. І калі ён не ў стане аднавіць парушаныя канстытуцыйныя правы грамадзянаў, то ён не мае права ў чарговы раз прэтэндаваць на такую высокую пасаду ў дзяржаве. І мы зараз звяртаемся ў першую чаргу да яго, да кіраўніка дзяржавы і патрабуем выканання Канстытуцыі краіны, выканання нашых канстытуцыйных правоў, гарантам якіх ён з’яўляецца згодна з Канстытуцыяй. І звяртаемся да нашага беларускага народу. Толькі мы самі можам адстаяць у сваёй краіне, можам абараніць свае правы, правы сваіх блізкіх, правы своих детей.

Пікет працягваўся больш паўгадзіны. Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным сачылі за правядзеннем акцыі, здымалі на відэа. Але затрыманняў не было.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск. Фота аўтара

Матэрыял у гукавым фармаце