У Менску прайшла адкрытая лекцыя Антона Болтачкі



У Менску прайшла адкрытая лекцыя “Паміж эканомікай і палітыкай: мінулае і будучыня Беларусі” ў межах адкрытых сустрэч аб’яднання “Еўрапейскія студэнты за лібералізм” з экспертамі Ліберальнага клуба. Першая сустрэча з эканамічным экспертам Антонам Болтачкам была прысвечана ацэнцы палітычных і эканамічных зменаў у Беларусі за 25 гадоў.

“Мы вырашылі распачаць свае адукацыйныя праграмы ў Беларусі з простага – адкрытых лекцый,” – гаворыць каардынатар “Еўрапейскіх студэнтаў за лібералізм” Дзмітры Гаменьчук.

Лекцыі працягнуцца. Іх будзе шмат. Будуць лекцыі па культуралогіі, пошуку нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, пошуку нашай нацыянальнай ідэі; лецыі па паліталогіі, балансаванні Рэспублікі Беларусь паміж ЕЗ і Расейскай Федэрацыяй. Запланаваны таксама лекцыі па тэорыі класічнага лібералізму і лібертарыянстве.

Гэтыя лекцыі мусяць запоўніць такі акадэмічны і ідэйны вакуум у сацыяльна актыўных студэнтаў,” – дадаў Дзмітры Гаменьчук.

Еўрапейскія студэнты за лібералізм” плануюць праводзіць падобныя адукацыйныя сустрэчы перыядычна. Даведацца больш пра сустрэчы можна на адмысловай старонцы аб’яднання ў сацыяльных сетках.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота byfin.by