У Менску прайшла акцыя салідарнасці са Змітром Піліенкам



У Менску адбылася акцыя салідарнасці з вязьнем Змітром Піліенкам. Некалькі актывістаў сабраліся каля СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

F86EDB06-A805-47DF-AEC8-1B5A3CAF6FF2_cx0_cy10_cw0_w987_r1_s_r1Удзельнікі пікета трымалі ў руках партрэты Піліенкі і выкрыквалі лозунгі “Свабоду!” і “Жыве Беларусь!”. “Гісторыя хлапца, затрыманага за язду на ровары, моцна абурыла мяне,” – гаворыць палітык і былы палітзьняволены Зьміцер Дашкевіч:

– Я даведаўся, што ёсьць такая ініцыятыва падтрымаць Змітра Піліенку, у якога сёння дзень народзінаў. Гэта вельмі крыўдна, што за такія просценькія акцыі караюць. Падабаецца людзям ездзіць на роварах, няхай ездзяць, навошта арганізоўваць гэтыя правакацыі?

“Зараз трэба актыўна падтрымаць і адстойваць вызваленьне Зьмітра Піліенкі з-пад варты,” – дадаў Дашкевіч. Зьміцер Піліенка быў арыштаваны 29-га красавіка падчас правядзеньня акцыі “Крытычная маса”. Актывісту інкрымінуюць 364-ты артыкул Крымінальнага кодэксу «Гвалт або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». Хлапцу пагражае да 6-і год зьняволеньня.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота svaboda.org