У Менску прайшла першая дабрачынная бізнес-сустрэча



У Менску прайшла першая дабрачынная бізнес-сустрэча з удзелам  Гіла Петэрсіла, вядучага эксперта па нэтворкінгу ў Расеі і СНД . Падчас сустрэчы эксперт падзяліўся досведам наладжвання кантактаў з партнёрамі і фундатарамі, а таксама адказаў на пытанні прысутных бізнесоўцаў.

Адзін з арганізатараў дабрачыннай бізнес-сустрэчы Зміцер Касцюкевіч адзначыў, што гэтае мерапрыемства дазволіла прысутным атрымаць карысныя веды і адначасова з тым дапамагчы іншым:

— Трэба памятаць пра тое, што навокал нас людзі, якім патрэбная дапамога. Таму мы вырашылі перад вялікай канферэнцыяй правесці дабрачынную акцыю. Гэта добры пачатак і будзе проста выдатна, калі бізнес гледзячы на нас, хаця б пачне думаць, што ёсць бізнес не толькі дзеля грошай, але і бізнес дзеля таго, каб дапамагчы людзям вакол нас, якім сапраўды патрэбная гэтая дапамога.  

Усе грошы, сабраныя ў час мерапрыемства, будуць пералічаныя на рахунак Міжнароднага дабрачыннага фонду „Шанец” для дапамогі дзецям.

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск