У Менску праходзіць „Баль робатаў”



У Менску ў гандлёва-забаўляльным цэнтры „Тытан” (праспект Дзяржынскага, 104) праходзіць „Баль робатаў”. Наведвальнікі (а сярод іх большасць — дзеці) сталі сведкамі, як робаты гатуюць, падаюць напоі, малююць, гуляюць у тэніс і баскетбол.

„Баль робатаў” праводзіцца ў беларускай сталіцы ўжо другі раз.

БелТА