Менская акцыя пратэсту ІП (абноўлена)



У Менску прайшоў мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў. Сабралася каля 500 чалавек.

Алесь Макаеў выступіў з заключным словам. Мітынг закончыўся супольнай малітвай «Ойча наш».

Людзі прыйшлі на плошчу Незалежнасці. Пакуль нікога не спынялі, не затрымлівалі. У натоўпе заўважылі аператара расейскага НТВ. Мітынг працягнуўся пад Чырвоным касцёлам.

CcTg909W0AAdXRp

Алесь Макаеў павёў людзей на плошчу Незалежнасці.

CcThZBwWAAAPpd9

CcTiP6ZW0AAMITT

У натоўпе з’явіліся правакатары — актывісты «НОД» з георгіеўскімі стужкамі. Жанчына кажа, што Беларусь — калонія ЗША, і яе трэба вызваляць.

Студэнцкія актывісты прынеслі расцяжкі: «Мы бачым Беларусь без дыктатуры», «Лука! Сыходзь! Сыходзь, пакуль не позна!». Адзін з удзельнікаў трымае ў руках туалетную паперу, на якой карычневай фарбай напісана «Указ 222». Па ягоных словах, гэта сімвалізуе вартасць дадзенага ўказа.

11111

111

112

Сярод удзельнікаў, акрамя Алеся Макаева і Анатоля Лябедзькі, ёсць Павел Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч.

Палітыкі падкрэслілі, што сітуацыя ў краіне набліжаецца да той, што была напрыканцы 90-х: сістэма, пабудаваная на замежных запазычаннях, рушыцца. Севярынец прыгадаў лозунг, які ўжо некалі гучаў: «Пара мяняць лысую гуму». Пратэстоўцы яго з энтузіязмам падхапілі.

133

11

12

Людзі ўвесь час падыходзяць. А тым часам дзяржаўнае тэлебачанне здымае пустую плошчу. З якога тэлебачання ці канала – адказваць адмаўляюцца.

13

На Кастрычніцкай плошчы сабралася каля 200 чалавек, лунае бел-чырвона-белы сцяг, бачны людзі з бел-чырвона-белымі стужкамі. 

7

9

Выказаліся Анатоль Лябедзька і Алесь Макаеў. Прайшоў перформанс Вольгі Мікалайчык „Кірмаш-222” з мэтай спыніць „эканамічны генацыд”.

01

Паводле нашага менскага карэспандэнта, акцыя пачалася са спазненнем. Але аўтазакі з амапаўцамі і іх людзьмі ў цывільным былі гатовы своечасова.

4

1

2

3

Сваю салідарнасць з дробнымі бізнесоўцамі выказваюць таксама і апазіцыйныя палітыкі. Сярод іх – лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Я са сваімі калегамі, са сваёй камандай трымаемся такой стратэгіі: трэба з імі працаваць неспяшаючыся, паступова. Канешне, ёсць вялікі страх: людзі не падрыхтаваныя да вайны, у тым ліку інфармацыйнай, якую вядзе з імі ўлада. Гэтая вайна не дазваляе мець ім гарантаваны кавалак хлеба. Таму калі яны прынялі рашэнне пайсці туды, то мы згодны пайсці разам з імі.

Эканаміст Аляксандр Сінкевіч лічыць, што ўлада ўжо дамаглася свайго і не будзе нічога “адкручваць назад”, магчымы толькі лёгкія саступкі.

Улада, па сутнасці, праціснула паспяхова сваю лінію. Нейкія саступкі, палёгкі будуць дадзеныя. Але колькасць прадпрымальнікаў, хутчэй за ўсё, будзе змяншацца. Яны будуць пераходзіць паступова ў іншыя напрамкі. Невялікая палітызаваная актыўнасць будзе працягвацца, але яна будзе сведчыць пра тое, што актыў прадпрымальнікаў проста далучыцца да апазіцыі.

У сённяшняй акцыі маюць намер прыняць актыўны ўдзел дробныя бізнесоўцы з Менска і рэгіёнаў. Да ўдзелу ў акцыі ўсіх палітычных Беларусі і лідараў прадпрымальніцкага руху заклікаў на пасяджэнні Камітэта выратавання прадпрымальніцтва 26 лютага сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

На пасяджэнні камітэта было прынята рашэнне патрабаваць на сённяшнім мітынгу выхаду Беларусі з Еўразійскага эканамічнага саюзу, адстаўкі прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова і выказаць недавер Аляксандру Лукашэнку.

Гэта будзе ўжо трэцяя буйная акцыя прадпрымальнікаў у цэнтры сталіцы на працягу гэтага месяца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Беларускага Радыё Рацыя, svaboda.org, nn.by