У Менску распачаўся ІІ фестываль асаблівых тэатраў «Крок Насустрач»



Мерапрыемства прысвечана інтэграцыі і інклюзіі людзей з інваліднасцю і парушэннямі ў развіцці. Арганізатары ўпэўнены, што мастацтва і творчасць з’яўляюцца лепшымі сродкамі сацыяльнай тэрапіі. Менавіта дзякуючы прыняццю і творчасці чалавек можа навучыцца жыць са сваёй інваліднасцю.

NIK_77142

«Гэты фестываль паказвае, якім прыгожым можа быць асаблівае мастацтва,» — гаворыць кіраўнік праграмы сацыяльнай рэабілітацыі Алена Ефрэменка.

— Тэатр — гэта адзін са сродкаў сацыяльнай тэрапіі. Мы хочам, каб людзе не глядзелі на нашых дзяцей, на нашых маладых людзей з нейкімі фізічнымі ці разумовымі недахопамі так нібы гэта нейкія малпы прыйшлі, мы хочам, каб людзі зразумелі нарэшце, што гэта таксама людзі, яна таксама любяць.

 

“Асаблівыя людзі маюць права стаць паўнапраўнымі членамі грамадзтва ,” – дадала Алена Ефрэменка. Праграма фестывалю “Крок Насустрач” уключак правядзеньне круглых сталоў, сэмінараў і тэатральных паказаў.  У Тэатральным форуме, які мае міжнародны статус, прымаюць удзел калектывы з Украіны і Расеі. Фестываль пройдзе да 31-га траўня ўключна. Падаць заяўку на ўдзел можна на адмысловым сайце шагнавстречу.бел

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: minsknews.by