У Менску развіталіся з Юрыем Хадыкам



У Грэка-каталіцкім цэнтры святога Язэпа ў Менску адбылося развітанне з Юрыем Хадыкам.

img_1386

Урну з прахам выбітнага дзеяча беларускага адраджэння, прафесара фізікі, аднаго са стваральнікаў БНФ, на саракавы дзень пасля смерці прывёз яго сын Кастусь Хадыка.

img_1385

img_1389

img_1392

img_1394

img_1390

img_1396

img_1391

На развітанні прамовілі: малодшы сын Кастусь, сястра Ларыса Ліпарская, “ветэраны” БНФ Галіна Рымша ды Мікола Лавіцкі, сябар і адзін са стваральнікаў БЗВ Алесь Станкевіч, вядомы першавыдавец газет “Свабода” і “Наша Ніва”, тагачасны уладальнік першага незалежнага тады 8 тэлеканала Павел Жук, паплечнікі-сябры, палітыкі Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка.

Юры Хадыка памёр 11 верасня ў амерыканскім Дэнверы, дзе і жыў з 2011 года ў сям’і сына. Пахавалі ўрну з прахам Юрыя Хадыкі пасля паніхіды, каля магілы жонкі Валянціны Зімніцкай. Яму было 78 год.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара