У Менску судзяць блогера Эдуарда Пальчыса



Суд над Эдуардам Пальчысам працягнецца ў панядзелак, 17 кастрычніка. Заснавальніка і аўтара сайта 1863x.com абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай  варожасці і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў. Працэс распачаўся ў Менскім гарадскім судзе й праходзіць у закрытым рэжыме. Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітвязнем. Каля шасці гадзінаў каля будынка суда працягвалася акцыя салідарнасці з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі.

* * *

У Менскім гарадскім судзе адбываецца разгляд крымінальнай справы рэдактара сайта 1863х.com і блогера Эдуарда Пальчыса. Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы ці розні) і ч.2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі. Cудовы працэс пачаўся а 10 гадзіне. Cуд праходзіць у закрытым рэжыме.

Карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя ў Менску Віталь Сямашка паведамляе, што каля сцен Менгарсуда прайшла акцыя салідарнасці з Пальчысам. Роўна ў 10.00 сямёра ўдзельнікаў акцыі, у тым ліку актывісты сабраліся перад будынкам суда з бел-чырвона-белымі сцягамі і транспарантам „Свабоду Пальчысу”.  Старшыня створанага ў чэрвені грамадскага камітэта “Камітэта ў абарону Эдуарда Пальчыса” Павел Севярынец выказаў словы падтрымкі. Лідар “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч перадаў адвакату сабраныя ў Менску лісты ў падтрымку Эдуарда Пальчыса. Прыйшоў старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, які асабіста дапамагаў у арганізацыі незалежнай экспертызы артыкулаў Джона Сільвера на “экстрэмізм”. Праваабаронца, актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вянярскі зазначыў “раз хаваюцца ад грамадскасці, значыць няма чаго насамрэч прад’явіць”. Актывіст “МФ” Павел Пракаповіч назваў Пальчыса “героем”. Да будынка суда таксама прыйшлі бацькі і сябры-паплечнікі. Жонка выкліканая ў якасці сведкі.

Хутка да будынка суда падышлі міліцыянты, каб скласці пратаколы на ўдзельнікаў акцыі пратэсту з плакатамі і сцягамі. Гэта рабілася пад воклічы: “Міліцыі такой ганьба!”, „Патрыятызм – не экстрэмізм!”, „Свабоду палітвязням!” і „Трымайся!”.

1e282c824eab770f802b7459c6149ced5e769f9db85f3e24b2pimgpsh_fullsize_distr

9b32d29c5a036a4182bb164e36fd4dc065f391add3798356acpimgpsh_fullsize_distr

51fe03c9b3cca6c592665fda119435c91b09f88118024bb731pimgpsh_fullsize_distr

4344792112f79a5b62da97394ca0bfc7aff1f3b224c9c07208pimgpsh_fullsize_distr

5568665596962a17c03e6decfdc417091d323e77bcffe0c787pimgpsh_fullsize_distr

a0e1d2c4eefe7d7d9600868ba896b1c26d2af9a0ed43f4c04cpimgpsh_fullsize_distr

c0be4060075b2a296765b5d719090d4db29eda7496dfd9b58bpimgpsh_fullsize_distr

dba7ebcd77b3bb6602666779dd9a40c993907731e451d83302pimgpsh_fullsize_distr

Фота Віталя Сямашкі

Напрыканцы траўня 2016 года блогера экстрадзіравалі ў Беларусь, дзе ён быў адразу ўзяты пад варту.

25 жніўня 2016 года суд Цэнтральнага раёна Менску разгледзеў справу аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863х.com. У выніку закрытага судовага пасяджэння 9 артыкулаў, размешчаных на дадзеным сайце, былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў крымінальным пераследзе Эдуарда Пальчыса ёсць палітычны матыў уладаў, які мае на мэце спыненне ягонай публічнай дзейнасці ці прымус да змянення яе характару. Гэтая пазіцыя адлюстраваная ў Сумеснай заяве праваабарончых арганізацый  адносна крымінальнага пераследу блогера Эдуарда Пальчыса:

“Мы заяўляем, што ўтрыманне пад вартай Эдуарда Пальчыса і ягоны палітычна матываваны пераслед з боку беларускіх уладаў дазваляе кваліфікаваць блогера як палітычнага зняволенага.

Патрабуем вызваліць Э. Пальчыса з-пад варты, паколькі забеспячэнне ягонай яўкі ў суд можа быць гарантавана і іншымі мерамі стрыманння, не звязанымі з ізаляцый абвінавачанага; спыніць крымінальную справу ў дачыненні да Э. Пальчыса па ч.1 арт. 130 КК Рэспублікі Беларусь; забяспечыць правядзенне адкрытага судовага працэсу з выкананнем усіх гарантый справядлівага судовага разбіральніцтва”.

Напярэдадні суда над блогерам Эдуардам Пальчыса міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» заклікала ўлады Беларусі вызваліць яго «неадкладна і без усялякіх умоваў». Пра гэта паведамляе сёння сайт naviny.by:

«У святле нядаўняга незалежнага экспертнага аналізу» пастоў блогера Эдуарда Пальчыса абвінавачванні ў яго адрас безгрунтоўныя,  – адзначаецца ў заяве.

«Рэпарцёры без межаў» заклікаюць Менскі гарадскі суд, які будзе разглядаць справу блогера, прыняць да ўвагі незалежную экспертызу артыкулаў Пальчыса і «спыніць яго пераслед на падставе безгрунтоўных абвінавачванняў».

Жонка блогера Эдуарда Пальчыса, якога праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітвязнем, распавяла сайту palitviazni.info пра справу мужа і суд над ім.

Адрас Менскага гарадскога суда: вул. Дуніна-Марцінкевіча, д.1.