У Менску ўпершыню ўжылі новую тэхналогію рамонту дарог



Падчас рамонту беларускіх дарог пачала выкарыстоўвацца новая тэхналогія – ахоўныя слаі з ужыткам шкловалакна. У Менску паклалі 155 тыс. м2 такога пакрыцця на 5 аб’ектах.

Пра гэта паведаміў намеснік генеральны дырэкатар “Гаррэмаўтадору” Анатоль Жамоздзік:

– Абарончыя слаі павялічваюць тэрмін эксплуатацыі пакрыцця, таму гэта канешне ж ашчаджэнне сродкаў у першую чаргу.

Шкловалакно ў дарожным пакрыцці плануецца ўжываць і далей. Тэхналогія распрацаваная беларускімі і кітайскімі адмыслоўцамі.

Беларускае Радыё Рацыя