У Менску загінуў 28-гадовы рабочы



У Менску падчас рамонту шматпавярховага дома загінуў рабочы, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Менску Аляксандр Герасімаў.

Паводле яго слоў, няшчасны выпадак здарыўся 1 лютага прыблізна ў 12.00 на вуліцы Лынькова. „Пры правядзенні работ па ўцяпленні дзевяціпавярховага дома, як мяркуецца, з даху сарваўся 28-гадовы рабочы, які загінуў”, – сказаў Герасімаў.

На месцы працуе следча-аператыўная група, якая высвятляе акалічнасці здарэння, паведаміў прадстаўнік СК.

belapan.by