У Мікашэвічах затрымалі Віталя Каліноўскага за улёткі пра палітвязняў



Мікашэвіцкага актывіста Віталя Каліноўскага затрымалі за расклейванне на аўтобусных прыпынках інфармацыйных улётак пра беларускіх палітычных вязьняў.

У Мікашэвіцкім раённым аддзяленні актывіста пратрымалі больш за дзве гадзіны, канфіскавалі улёткі і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за “распаўсюд улётак нерэкламнага характару”, – распавядае Віталь Каліноўскі.

Патрабавалі, каб я прызнаўся, што я  паўсюль расклейваў гэтыя ўлёткі сам. Улёткі, прысвечаныя палітвязням. Заўтра суд над Юрыям Рубцовым у Пружанскім раённым судзе. І вельмі важна, каб людзі ведалі, што ў нас ёсць палітвязні, якія не могуць свабодна выказваць сваё меркаванне.

Як распавёў Віталь Каліноўскі вызначана ўжо прыкладная дата суда па ягонай справе- не пазней за 12 чэрвеня.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя