У Міжнародны дзень Інтэрнэта – пра бяспеку ў глабальнай сетцы



У Міжнародны дзень Інтэрнэта, які адзначаецца 4 красавіка, з вучнямі пінскіх навучальных устаноў гутарылі пра бяспеку ў глабальнай сетцы. У Дзень Інтэрнэта ў гарадскім ліцэі адбыўся ўрок з удзелам праграмістаў і праваахоўнікаў. Юнакі даведаліся, як не стаць ахвярамі махляроў і не парушыць рэальны закон у “віртуальным” свеце. Настаўнікі вітаюць такія сустрэчы:

– Нашыя дзеці павінны ведаць усе нюансы, якія яны сустракаюць штодзень у Інтэрнэце. То бок, калі прыходзяць спецыялісты, то я лічу, што гэта вельмі важна. У сённяшнім інфармацыйным свеце інтэрнэт утрымлівае і небяспеку. Калі такія ўрокі будуць праводзіцца рэгулярна, то гэта будзе вельмі добра.

Байнэт нарадзіўся ў траўні 1994 года, калі з’явілася даменная зона “ВУ”. Першыя беларускія сайты пачалі з’яўляцца ў 1995 годзе.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя