Выстава пра іншаземцаў-антытэрарыстаў у музеі гісторыі Украіны



У Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне праходзіць выстава «Батальёны нязломных», прысвечаная дзейнасці добраахвотнікаў-іншаземцаў, якія змагаюцца ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі.

8298_207997299538613_4512568988243484226_n

У найноўшай гісторыі Украіны гэта першая выстава, прысвечаная дзейнасці добраахвотнікаў-іншазмцаў падчас Антытэрарыстычнай аперацыі.

564440_207996539538689_388532844411213304_n

Большая частка выставы тычыцца байцоў Міжнароднага батальёна імя Джахара Дудаева і чачэнскага батальёна імя Шэйха Мансура. Менавіта ўкраінскія чачэнцы і выступілі ініцыятарамі імпрэзы.

2015-12-28_achromienka_ukraina_vystava_dоbraachvotniki

Але ж на выставе знайшлося месца і нашым землякам. У экспазіцыі прадстаўленыя асабістыя рэчы байцоў Тактычнай групы «Беларусь», якая структурна ўваходзіць у Добраахвотны ўкраінскі корпус «Правы сектар», а таксама бел-чырвона-белы сцяг, які Алесь Чаркашын уздымаў у Песках.

Выстава «Батальёны нязломных» будзе дзейнічаць да канца года.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Якуба Хмары/Facebook