У навагоднюю ноч – снег і невялікі мароз



Сіноптыкі абяцаюць беларусам у навагоднюю ноч мароз і невялікі снег. Будзе ад мінус 9 да мінус 15 градусаў, а месцамі да 16-18. 1 студзеня ўдзень прагназуецца 5-10 градусаў ніжэй за нуль. У першыя дні 2016 года маразы будуць узмацняцца. Да канца тыдня ўначы будзе да 20-23 марозу, удзень — да 15-17 градусаў ніжэй за нуль.