У Наваградку двойчы ўшанавалі палеглых у Афганскай вайне



У гарадскім скверы ля дома музея Адама Міцкевіча ў Наваградку двойчы ўшанавалі палеглых у Афганскай вайне.

Першы камень быў сціпла ўсталяваны побач з помнікам савецкім жаўнерам, палеглым у Другой сусветнай вайне. Новы манумент „афганцам” – больш пампезны – стаіць у комплексе з гэтым помнікам. Але чамусьці не прыбралі папярэдні. Атрымліваецца, што імёны палеглых жаўнераў Афганскай вайны цяпер прадубляваны.

Якуб Сушчынскі,  Беларускае Радыё Рацыя, Наваградак

Фота аўтара