У Навасібірску вучням задалі вывучыць „Владимирский централ”



У расейскім Навасібірску настаўніца музыкі і спеваў дала сямікласнікам незвычайнае заданне – вывучыць песню ведамага выканаўца шансона з блатным і крымінальным адценнем Міхаіла Круга – „Владимирский централ”. Як паведамляе Flash Siberia такое заданне атрымалі вучні з паглыбленным вывучэннем французскай мовы.

Паводле адной з версій, вучні самы прапанавалі гэтую песню, настаўніца ж раздрукавала тэксты „Владимирского централа” і раздала школьнікам.

Бацькі школьнікаў адрэагавалі адмоўна на такое эксцэнтрычнае заданне. Пра рэакцыю афіцыйных установаў адукацыі пакуль не паведамляецца.

Беларускае Радыё Рацыя