У нядзелю “Вялес” прыме чарговы “Арт-пікнік”



У бліжэйшую нядзелю на базе “Вялес” каля беларуска-польскай мяжы пройдзе “Арт-пікнік”. На мерапрыемстве можна будзе зрабіць абярэг, пазнаёміцца ​​з музычнымі інструментамі розных народаў, паўдзельнічаць у сустрэчах ад „Дзіцячай экастудыі” ды абмяняцца дзіцячымі рэчамі на фрымаркеце.

Гаворыць арганзатарка Вольга Хробак:

– Гэта сустрэча з цікавымі людзьмі. Гэта магчымасць паказаць бацькам, як можна цікава і з карысцю правесці час з уласнымі дзецьмі. Мне здаецца, што ў нас, у Гародні, вельмі шмат цікавых, таленавітых людзей, якія могуць падзяліцца чымсьці важным і чымсьці карысным для дзяцей. Таму мы ў гэтым годзе сабраліся камандай энтузіястаў і вырашылі сёлета палепшыць «Арт-пікнік». Дадаць да яго штосьці новае, новыя віды адпачынку.

На музычнай пляцоўцы выступяць праект “Вочы” і “Раса Летуценнікаў”, а таксама танцавальная кампанія «NAЧALO». Дабрацца да мерапрыемства, якое будзе адбывацца ў 10-ці кіламетрах ад Гародні, можна на асабістым транспарце ці на маршрутках, якія будуць хадзіць ад аўтавакзала. Уваход на пляцоўку „Арт-пікніка” бясплатны.

cUjSwYXG9xM

Беларускае Радыё Рацыя