У нямецкім Ансбаху адбыўся выбух – 1 загінулы, 14 параненыя



Пра гэта паведаміла мясцовая паліцыя. Адзінай ахвярай здарэння стаў мужчына, які зладзіў выбух. Паводле звестак МУС, раней ён двойчы спрабаваў здзейсніць самагубства.

Выбух было чуваць досыць далёка ад месца здарэння, – распавёў жыхар Ансбаху Томас Дэбінскі.

Па дадзеных паліцыі, загінуў 27-гадовы выхадзец з Сірыі, які прыбыў у Нямеччыну два гады таму і падаў заяву на атрыманне статусу бежанца.

У паліцыі Баварыі не выключаюць ісламісцкага следу. Там таксама кажуць, што злачынец прасіў у Германіі прытулку, але яму было адмоўлена. Акрамя гэтага вядома, што ён двойчы спрабаваў забіць сябе.

echo.msk.ru