У нямецкім Ройтлінгене бежанец з мачэтэ напаў на мінакоў (абноўлена)



Колькасць параненых бежанцам з мачэтэ вырасла да пяці чалавек. Паранены тры жанчыны і два мужчыны.

Напад бежанца адбыўся 24 ліпеня. Мужчына з мачэтэ напаў на цяжарную жанчыну з Польшчы, якая працавала ў шапіку з кебабам. Пасля нападу на вуліцы пачалася паніка. У выніку паліцыя затрымала ўцекача.

* * *

У нямецкім горадзе Ройтлінген мужчына з мачэтэ напаў на мясцовых мінакоў. Адзін чалавек забіты. Як паведамляе паліцыя, нападнік – 21-гадовы бежанец з Сірыі. Інцыдэнт здарыўся ў самым цэнтры гораду каля аўтавакзалу. Малады чалавек спярша пасварыўся з жанчынай, а потым напаў на яе з вялікім нажом, у выніку забіўшы. Пасля гэтага ён параніў яшчэ двох чалавек, якія апынуліся побач.

Паліцыя праз некалькі хвілін затрымала бандыта. Перад гэтым яго збіў аўтамабіль.

Беларускае Радыё Рацыя

фота Bild