У Нью-Ёрку адзначылі ўгодкі Слуцкага збройнага чыну



27 лістапада ў грамадскай залі царквы св. Кірылы Тураўскага прайшло мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню памяці герояў Слуцкага збройнага чыну.

https://www.youtube.com/watch?v=-Cr8dqUJ3_Y

Падчас Першай сусветнай вайны, якая змяніла палітычную мапу Еўропы, абудзілася Беларусь да дзяржаўнага жыцця. 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка на чале са старшынямі Рады БНР Янкам Серада, Язэпам Лёсікам, Пятром Крачэўскім.

У 1920 годзе Чырвоная армія рушыла на Захад з мэтай “вызвалення” працоўных краін Еўропы ад прыгнятальнікаў. Лепшыя сыны беларускага народа зразумелі, што Бацькаўшчына наша руйнуецца чужынцамі і адбываецца яе знішчэнне. Палітыка Савецкіх уладаў паспрыяла таму, каб людзі прыйшлі да высновы, што калі ты жадаеш быць вольным чалавекам, трэба змагацца за сваю свабоду.

Найбольшы супраціў савецкай уладзе аказалі жыхары Слуцкага павета. У адказ на рабаўнічую палітыку бальшавікоў жыхары Слуцка, мястэчка Грозава і навакольных вёсак сфармавалі два палкі самаабароны, якія больш за месяц стрымлівалі наступ войскаў непараўнальна мацнейшага ворага. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю пад назвай Слуцкі збройны чын.

https://www.youtube.com/watch?v=aK0uQ-SDCbk

На жаль, на сённяшні дзень гэтая дата не адзначаецца ў нашай краіне на афіцыйным узроўні таму, што наша ўлада не зацікаўлена ва ўшанаванні памяці сапраўдных герояў, а акцэнтуе ўвагу на святкаванні старых савецкіх святаў. А калі і ўшаноўвае памяць кагосьці, дык толькі тых людзей, якія працавалі дзеля знішчэння беларускай дзяржаўнасці і беларускага народа, напрыклад, Сувораў, Кнорын, Мяснікоў, Мураўёў і іншыя.

Тэкст: Святлана Казачок

Відэа: Віктар Дудараў