У Нью-Ёрку машына ўрэзалася ў натоўп людзей



Адна жанчына загінула і яшчэ 22 чалавекі атрымалі раненні ў цэнтры Нью-Ёрка на Таймс-сквер, дзе аўтамабіль на вялікай хуткасці заехаў на перапоўнены людзьмі тратуар.

Пра ахвяру і пацярпелых на прэс-канферэнцыі расказаў мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блазіё. У паліцыі ўдакладнілі, што загінулая — 18-гадовая дзяўчына. Яе 13-гадовая сястра — сярод параненых.

У людзей урэзаўся чырвоны седан Honda.

Дэпартамент паліцыі Нью-Ёрка паведаміў, што кіроўца затрыманы. Ім, па словах мэра Нью-Ёрка, аказаўся 26-гадовы кіроўца, які некалі служыў у ВМС ЗША. Ён знаходзіцца пад вартай.

„Няма ніякіх прыкмет, што гэта быў акт тэрарызму”, — заявіў мэр дэ Блазіё. Нягледзячы на гэта, па рашэнні ўлад горада ў Нью-Ёрку будуць дзяжурыць дадатковыя сілы паліцыі з падраздзяленняў па барацьбе з тэрарызмам.

У дэпартаменце паліцыі Нью-Ёрка ўдакладнілі, што 26-гадовы падазраваны Рычард Рохас жыве ў Бронксе. У 2008-м і 2015 годзе яго затрымлівалі за кіраванне аўтамабіля ў нецвярозым выглядзе.

BBC

Фота: Reuters