У палацы Пуслоўскіх дзеці вучыліся краязнаўству



У слонімскім мікрараёне Альбярцін, былым маёнтку Пуслоўскіх, адбыліся спаборніцтвы сярод слонімскіх школьнікаў па краязнаўчаму арыетаванню. Гэтыя спаборніцтвы арганізаваў народны музей імя Аляксандра Жукоўскага СШ № 4 г.Слоніма.

Irk36mWqaPQ

Мерапрыемства праводзілася дзеля пашырэння і актывізацыі краязнаўчага руху, даследавання і папулярызацыя рэгіянальнай культурна-гістарычнай і прыроднай спадчыны Слонімшчыны.

Па выніках спаборніцтва перамогу атрымалі вучні і настаўнікі Слонімскіх СШ № 7, СШ № 4 і СШ № 10. Пераможцы атрымалі граматы, а таксама пераходны кубак народнага музея СШ № 4 г. Слоніма.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім. Фота аўтара.