У Палацы Рэспублікі прайшла сустрэча са Святланай Алексіевіч



У малой зале Палаца Рэспублікі прайшла ўрачыстая прэзентацыя кнігі «Алексіевіч на Свабодзе».

181AFB77-4078-409C-A25A-9AEF60638F72_w974_n_s

Святлана Алексіевіч выступіла з лекцыяй і адказала на пытанні. Нобелеўская лаўрэатка  назвала дзве асноўныя праблемы Беларусі:

– Нацыянальная праблема самая глаўная і Чарнобыль. Гэта дзве праблемы, якія трэба вырашыць у бліжэйшы час. У нас не так шмат часу. Мы – нацыя, якая спазнілася. Мы ўсё вырашаем са спазненнем. А час паскараецца. Мір глабалізуецца.

Нагадаем, што напярэдадні штогадовага “Чарнобыльскага Шляху” Святлана Алексіевіч пагадзілася стаць ганаровым арганізатарам акцыі.

Алексіевіч адзначыла, што зараз над Беларуссю вісіць пагроза паўтарэння “Данецкага сцэнару”: “Мы ўсе бачылі прыклад Украіны.”

– Калі прывезці сюды пару грузавікоў зброі, некалькі танкаў , то абсалютна можна сутыкнуць Заходнюю Беларусь з Усходняй. Гэта старыя інстынкты. Каталіцызм, праваслаўе – гэта вуголле, якое можна распаліць.

“Я лічу, што нам усім вельмі патрэбна зараз адзінства,” – падкрэсліла Святлана Алексіевіч.

Нобелеўская лаўрэатка рэзка раскрытыкавала дзейнасць расейскага тэлебачання:

– Тое, што робіць расейскае тэлебачанне – гэта проста злачынства! 

У мінулым годзе большасць расейскіх выданняў раскрытыкавала рашэнне Нобелеўскага камітэта.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

* * *

14 красавіка Святлана Алексіевіч упершыню публічна выступіла на Радзіме пасля атрымання Нобелеўскай прэміі. Выступ і адказы на пытанні чытачоў адбыліся падчас прэзентацыі кнігі «Алексіевіч на Свабодзе» ў менскім Палацы Рэспублікі. Зала стоячы вітала пісьменніцу, выстройвалася ў доўгую чаргу па аўтографы пасля імпрэзы.

310E2E96-0080-450A-AA69-36DABE8C8528_w974_n_s

– Свабода – гэта доўгі шлях. Так, мы бегалі па плошчах у 90-я гады, крычалі «Свабода!», думаючы, што яна народзіцца з нашых воклічаў. Аказалася, што гэта больш жорсткая рэч – свабода. Больш прагматычная, больш матэрыяльная. І гэта глупства, што мы да яе не прыстасаваныя. Мы проста не ведаем, што гэта такое. І ў нас няма людзей, якія могуць нас гэтаму навучыць.

У серыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагоддзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігоддзя гучалі на хвалях „Радыё Свабода” — інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч, дыскусіі з яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі лаўрэатку Нобелеўскай прэміі.

0812CBB1-C002-4E52-8687-606B178F2D49_w974_n_s

4682D9E3-554F-49A9-B219-3CC8EC5B231B_w974_n_s

9674DC6E-B3BC-4592-97EE-0895798E34AE_w974_n_s

5887070B-D625-4E72-B4DD-61F81BA1C0C6_w974_n_s

A1092E54-AA51-4A37-9D7E-1DC191FD1184_w974_n_s

CB86F50B-406E-4F40-AC69-F702EA526FDE_w974_n_s

Алексіевіч закончыла сустрэчу словамі: „Будзе новы час, які запатрабуе новых людзей.” І пачала падпісваць кнігі.

FDE9729C-7F58-4A58-AE87-B193D6C460F2_w974_n_s

7D33E607-502E-48B9-B8C0-48EE8E4A4E22_w974_n_s

https://www.youtube.com/watch?v=GST4M-Nsl0Q

Паводле svaboda.org

Фота svaboda.org